Чатыры аўто сутыкнуліся на плошчы Бангалор у Мінску, два з іх з-за ДТЗ вылецелі на газон у цэнтры плошчы, паведамляе ДАІ.
Пашкоджанні ў ДТЗ атрымалі чатыры аўто. На дарозе засталася машына таксі маркі «Кіа». Мяркуючы па апублікаваных фота, на газон з-за аварыі вылецелі «Рэно» і «Таёта».
Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцелю аўтамабіля «Таёта» стала дрэнна за рулём. Пацярпелых у аварыі няма.
Механічныя пашкоджанні таксама атрымаў аўтамабіль «Мэрсэдэс».
0
0
0
0
0
0