Фота Надзеі Бужан
Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК падаў 52-гадовы прадстаўнік прарасійскіх сіл Андрэй Іваноў. Ён родам з Томска (Расія), таму ніяк не можа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.
Іваноў лічыць, што як грамадзянін Беларусі мае права вылучацца, нягледзячы на паходжанне.
Называе краіну «Белоруссія». «Пуцін і Лукашэнка — два вялікія чалавекі», — мяркуе ён. Сказаў, што яго варта лічыць прасаюзным (СССР), а не прарасійскім.
Іваноў скончыў Політэхнічны інстытут, пасля там выкладаў. Бацька шасцярых дзяцей. Дзеці маюць вельмі каларытныя славянскія імёны: Рада і Веляслаў.
Іваноў найчасцей называе краіну «Белай Руссю». Выступае за больш шчыльны саюз з Расіяй.
Гэта той самы ідэолаг, які ездзіў па краіне і чытаў лекцыі пра масонаў і пагрозу НАТО. Ён лічыць, што развал СССР быў незаконным, а Беларусь ад 1991 года знаходзіцца ў акупацыі.
Фота Надзеі Бужан