Сур'ёзная аварыя адбылася ў Магілёве: мужчына загінуў, жанчына ў рэанімацыі, паведамляе МУС.

Сёння каля 2 гадзіны ночы ў Магілёве на вуліцы Першамайскай аўтамабіль Mercedes наехаў на металічную агароджу і светлавую апору. Ад удару машыну разарвала на дзве часткі, а мужчыну і жанчыну выкінула з салона.

Ад атрыманых пашкоджанняў мужчына памёр на месцы аварыі. Жанчыну з цяжкімі траўмамі даставілі ў рэанімацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0