Фота з Вікіпедыі
Сенатар ад Вермонта Берні Сандэрс стаў пераможцам кокусаў (працэс вызначэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць у лістападзе) Дэмакратычнай партыі ў Невадзе. Пра гэта паведамляюць NYT і CNN па выніках падліку 43% галасоў.
Сандэрс атрымаў у гэтым штаце падтрымку 46,2% выбаршчыкаў. Другое месца з істотным адрывам займае былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн з 20,7% галасоў. Трэцяе месца заняў былы мэр горада Саўт-бэнд (штат Індыяна) Піт Буттыджыдж (15,1%), чацвёртае — сенатар ад Масачусэтса Элізабэт Уорэн (9,5%).
«Я абсалютна ўпэўнены, што мы можам стварыць урад, заснаваны на спагадзе, любові і праўдзе, а не так, як зараз — на прагнасці, карупцыі і хлусні», — заявіў Сандэрс, выступаючы перад прыхільнікамі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на лідарства Сандэрса на кокусы ў Невадзе, напісаўшы ў сваім твітары, што астатнія кандыдаты «выглядаюць слаба». «Віншую, Берні, і не дазваляй ім адабраць у цябе перамогу!» — заявіў ён
Трэцяга сакавіка праймерыз пройдуць адразу ў 17 штатах (т. зв. Супераўторак)