Дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, яго прадстаўнік у Вярхоўнай Радзе Руслан Стэфанчук заявіў, што асновай ідэалогіі партыі Слуга народа з'яўляецца лібертарыянства. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю LB.ua.
«У аснове ідэалогіі нашай партыі — ляжыць ідэалогія лібертарыянства… Мы з гэтага пачалі фармаваць нашы з ім [Зяленскім] адносіны — ліберальная мадэль эканомікі, ліберальная мадэль адносін з адпаведнымі нацыянальнымі асаблівасцямі», — сказаў ён.
0
0
0
0
0
0