У Астравецкім раёне 52-гадовы мужчына атрымаў цяжкую траўму нагі падчас «Аўтабаёў на выжыванне», паведамляе Следчы камітэт.
Аўтамабільныя баі праходзілі 18 мая ў вёсцы Трайгі Астравецкага раёна. Пасля сутыкнення двух аўтамабіляў пад кіраваннем 22-гадовага і 31-гадовага ўдзельнікаў, машына першага стукнулася ў бетонавую агароджу. У выніку гэты бетонны блок перакуліўся і траўміраваў мужчыну.
Па папярэдніх даных, атрыманыя мужчынам цялесныя пашкоджанні адносяцца да цяжкіх, але канчатковыя высновы зробяць пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы.
Праверка працягваецца.
0
0
0
0
0
0