УСК па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне, які падазраецца ў атрыманні хабару (ч. 1 і 2 арт. 430).

Па дадзеных следства, мужчына атрымліваў ад індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці хабараў матэрыяльныя каштоўнасці і набываў выгады маёмаснага характару, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаемай ім пасадай за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Напрыклад, фармальнае правядзенне праверак аб парушэннях падатковага заканадаўства; нявыплату падаткаў ІП; заніжэнне падатковых выплат; далейшае заступніцтва.

Начальнік інспекцыі змешчаны пад варту, а на яго маёмасць, у тым ліку транспартны сродак, накладзены арышт.

Праводзяцца допыты работнікаў падатковай інспекцыі і індывідуальных прадпрымальнікаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0