«Была праверка лічыльнікаў, але нікога не было дома, паказанні напісалі з галавы. Вынік», — так апісаў сваю сітуацыю падпісант суполкі «Могилев Live» Арцём Рубанаў. Вынік сапраўды ўражвае.
«З галавы» камунальнікі ўзялі амаль 393 кубаметры халоднай вады. У графе квітанцыі «Да аплаты» стаіць сума 898 рублёў 45 капеек.
Фота: Арцём Рубанаў, vk.com/ilovemogilev.
Зрэшты, па словах аўтара фота, у сітуацыі яму паабяцалі разабрацца. Дазваніўшыся з 19-га разу, магілёвец атрымаў запэўненне, што 19-га сакавіка да яго прыедуць і здымуць паказанні.
0
0
0
0
0
0