П'яны 54-гадовы жыхар вёскі Заходы на Шклоўшчыне ўзяў у рукі металічную качаргу і стаў біць ёй у сцены і дзверы дома, каб напалохаць сваю сужыцельку. У нейкі момант яму гэтага здалося мала, і ён змяніў качаргу на нож, пачаўшы пагражаць пры гэтым фізічнай расправай. Апагеем стала размахванне ёмістасці з бензінам і пагроза падпалу.

Раённы аддзел Следчага камітэта ўжо распачаў крымінальную справу па арт.186 Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?