Што такое Мома?
Мома — гэта персанаж, скульптура маці-птушкі аўтарства Кейсукэ Айсавэ, а таксама чэлендж ў сістэме імгненнага абмену тэкставымі паведамленнямі WhatsApp (і часам іншых месенджарах). Тым, хто звязваецца з Мома па тэлефоне, прапануецца выканаць розныя экстрэмальныя заданні.
Скульптура аўтарства Keisuke Aisawa. Выяву з гэтай птушкай звычайна ставілі на аватарку, з'яўляліся нават відэа, дзе людзі пераапраналіся ў Мома, каб напужаць іншых.
У Беларусі гульню згадалі наноў пасля таго, як з акна шматпавярховіка выпала пяцікласніца. Бацькі ў вайбер-чатах сыходзіліся ў тым, што ў самагубстве вінаватая вірусная гульня «Мома»: яе персанаж тэлефануе, перапісваецца з дзецьмі і пагражае забойствам ім і іх блізкім.
Следчы камітэт абверг чуткі, што Мома неяк тычыцца смерці школьніцы. Але ў некаторых беларускіх школах нават прайшлі бацькоўскія сходы, дзе бацькоў заклікалі сачыць за ліставаннем дзяцей у месенджарах і сасцетках.
Правяраем, ці так страшны чорт, як яго малююць і спрабуем звязацца з Мома па ўсіх асноўных нумарах, якія мы знайшлі ў сеціве.