Маршрутка Мінск — Пінск вылецела ў кювет і перакулілася, паведамляе ЧП Беларусь / Будзь у курсе на старонцы УКантакце.
ЧП Беларусь | Будь в курсе!
Маршрутка перакулілася на трасе Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін, пацярпела пасажырка, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
ДТЗ здарылася 25 студзеня каля 19.40. Мікрааўтобус накіроўваўся ў Івацэвічы, на павароце каля аграгарадка Вулька-Аброўская машына з'ехала кювет, пасля чаго перакулілася.
Траўмы атрымала жыхарка Мінска 1973 года нараджэння, яна з дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу» шпіталізавана ў Івацэвіцкую ЦРБ.
«Праводзіцца праверка. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не ўлічыў ўмовы надвор'я, не абраў бяспечную хуткасць руху», - адзначыў Сяргей Дучэнка.