Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект, які прадугледжвае фінансавае забеспячэнне да 15 лютага ўсім амерыканскім федэральным ведамствам. 35 дзён частка з іх заставалася закрытай з-за рэкорднага ў гісторыі Злучаных Штатаў шатдаўна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белага дома.
Раней гэты дакумент аднагалосна ўхвалілі ў сенаце і палаце прадстаўнікоў ЗША.
Зараз фармальна праца ўсіх амерыканскіх міністэрстваў часова адноўленая, дзяржслужачым павінна быць выплачана зарплата, якую яны не атрымалі як мінімум адзін раз — у пачатку студзеня — з-за частковага спынення працы ўрада.
0
0
0
0
0
0