Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусь ідзе прыток зброі з зоны канфлікту ва Украіне. Прычым ідзе ён не праз украінска-беларускую мяжу.

«І што самае страшнае (нас расіяне часам папракаюць: вось, у вас там праз мяжу…), праз расійскую мяжу [між зонай канфлікту і Расіяй] ідуць, а потым да нас заходзяць праз адкрытую беларуска-расійскую мяжу. Зразумела, гэта камусьці трэба. Проста так жа вазіць не будуць з рызыкай. яно камусьці тут трэба. І мы ўжо ўбачылі, каму яно трэба было», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтая заява была зробленая сёння на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, што ў розны час узначальвалі МЗС, піша БелТА.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра канфлікт з «казаком» у метро: Былы амапавец супраць іншага напаўадмарожанага беларуса. Там рускімі і не пахла

Лукашэнка адказаў на папрокі ў тым, што Беларусь запраўляе ўкраінскія танкі

«Няўжо камусьці ў Расіі Украіны не хапае» — Лукашэнка асудзіў спробы сутыкнуць беларусаў з расіянамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?