Латвійская паліцыя спыніла некалькі масавых боек з удзелам дзясяткаў вучняў рускіх і латышскіх школ горада Ліепая на глебе нацыянальнай варожасці. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пазней падлеткі ўсё ж пабіліся, у выніку чаго некалькі з іх пацярпелі, паведамляе Delfi.

Бойку, якая планавалася ля адной са школ, удалося прадухіліць. Пасля гэтага навучэнцы не разышліся, а паспрабавалі высветліць адносіны ў іншым месцы.

У паліцыі паведамілі, што ў падобных канфліктах удзельнічаюць як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Іх прычыны і завадатараў яшчэ трэба будзе знайсці.

Калі і па якой прычыне пачаўся гэты канфлікт, трэба будзе высветліць следству. Паліцыя ўжо пачала крымінальны працэс, падчас якога плануецца знайсці тых, хто займаецца распальваннем нянавісці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0