Забегам Дзядоў Марозаў і шабашам Бабак Ёжак завяршылася 12 студзеня праца Прыдзвінскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Віцебскім раёне.
Забаўлялі гасцей «Гулей у дзядулі — 5» педагогі 20 устаноў адукацыі раёна. Настаўнікі на працягу ўсіх святаў пераўвасабляліся ў навагодніх герояў.
Фота: БелТА.
Галоўнай праверкай на трываласць стаў забег на 100 метраў. Пераадолець яго Дзяды Марозы мусілі ў поўнай экіпіроўцы і са Снягуркай.
Выступае начальнік аддзела адукацыі Віцебскага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Вольга Разанава, фота: БелТА.
Яшчэ адной падзеяй дня стаў шабаш Бабак Ёжак, якія станцавалі і праспявалі каля вогнішча, а самая галоўная з іх падарыла гледачам яркую стужачку са сваёй мятлы з прадказаннем-пажаданнем на 2019 год.
Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца аддзел па адукацыі Віцебскага райвыканкама і раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».