Расійскі мільярдэр Яўген Прыгожын узяў удзел у сустрэчы з лідарамі ўзброеных груповак Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі ў жніўні. Пра гэта піша Le Monde са спасылкай на свае крыніцы.

Як паведамляе газета, у суданскую сталіцу Хартум, дзе праводзілася мерапрыемства, Прыгожын прыляцеў на ўласным самалёце.

Паводле паведамлення на сайце МЗС Расіі, 27 і 28 жніўня ў Хартуме пад кіраўніцтвам прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра прайшлі перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ў ЦАР паміж лідарамі ўзброеных груповак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0