У Мінскім раёне 19-гадовы кіроўца на Daewoo Espero не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавіком Volvo FH, які рухаўся ў спадарожным напрамку, паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася на 31-м кіламетры трасы М14. Загінуў 55-гадовы бацька кіроўцы і 78-гадовая бабуля. Сам малады чалавек, стаж кіравання якога меншы за два гады, не пацярпеў. Прычыны ДТЗ высвятляюцца, праводзіцца праверка. На аўтамабілі былі ўсесезонныя шыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0