guvd.gov.by
Здарэнне адбылося 11 верасня каля чыгуначнай станцыі «Інстытут культуры» ў Мінску, паведамляе прэс-служба гарадской міліцыі.
Мужчыну стала блага каля прыпынку грамадскага транспарту, і ён страціў прытомнасць. Злодзей, што праходзіў міма, скарыстаўся сітуацыяй і скраў торбу мужчыны.
Пасля гэтага прайшоў на платформу станцыі, агледзеў торбу, знайшоў новы мабільны тэлефон і забраў яго сабе, а торбу пакінуў на лаўцы. Гэты тэлефон пацярпелы вёз у падарунак дачцэ.
0
0
0
0
0
0