Грузавік насмерць збіў мужчыну на трасе М4 у напрамку пасёлка Сосны, паведамляе ДАІ.
Мужчына хацеў набыць вадкасць і з'ехаў на абочыну, дзе ёю гандлявалі. Кіроўца выйшаў з аўтамабіля і ў момант, калі нахіліўся ў бок праезнай часткі, каб узяць бутэльку з вадкасцю і ацаніць тавар, яго збіў грузавік. Мужчына памёр на месцы, а грузавік пасля наезду сутыкнуўся з прыпаркаваным аўто.
0
0
0
0
0
0