Такую статыстыку падаюць уласнікі гэтай камунікацыйнай сістэмы.

Віцэ‑прэзідэнт ICQ Офер Овед у інтэрв’ю часопісу «etc/Сеть» падзяліўся інфармацыяй аб колькасных паказчыках па беларускіх карыстальніках гэтай папулярнай сістэмы абмену імгненнымі паведамленнямі.

Па словах менеджэра, паводле ўнутранай інфармацыі кампаніі, у Беларусі цяпер больш за 320 тысяч актыўных карыстальнікаў ICQ.

Сярэдні беларускі карыстальнік ICQ адпраўляе каля 50 паведамленняў у дзень, перадае Electroname.com.

«Мы бачым велізарны патэнцыял Беларусі зыходзячы з дынамікі росту: за апошнія тры гады колькасць актыўных карыстальнікаў у вашай краіне вырасла больш чым на 370%!» – паведаміў Офер Овед.

ICQ – адна з найстарэйшых і самая папулярная на постсавецкай прасторы сетка абмену імгненнымі паведамленнямі.
Колькасць карыстальнікаў ICQ ва ўсім свеце сёння перавышае адзнаку ў 32 мільёнаы сярод якіх 45% жанчын і 55% мужчын. З карыстальнікаў ICQ 83% – моладзь ва ўзросце 13‑29 год. Кожны дзень у сетцы адпраўляецца і прымаецца 700 мільёнаў паведамленняў. Даступны на 17 мовах дыстрыбутыў ICQ – самая папулярная праграма на CNet.com, запампаваная ўжо большчым 430 мільёнаў разоў.

Нагадаем,

афіцыйным прадстаўніком ICQ у Беларусі выступае кампанія BigMir‑Internet Ltd.
У чэрвені гэтага года ICQ Ltd. склала дадатковую дамову са сваім украінскім партнёрам, кампаніяй BigMir‑Internet Ltd., па пашырэнні зоны дзеяння эксклюзіўных правоў і на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Даччынай кампаніяй BigMir‑Internet Ltd. у Беларусі з’яўляецца кампанія «Мір‑Інтэрнэт», якая і будзе непасрэдна прадстаўляць інтэрасы ICQ у нас у краіне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?