Карпарацыя «Яндэкс» запусціла праект «Радар». Гэта рэйтынг папулярнасці расійскіх сайтаў, даступны любому карыстальніку інтэрнэта.
фота news.ru
«Яндэкс» падлічвае наведвальнасць сайтаў і час, які карыстальнікі праводзяць на іх.
У тых сайтаў, якія карыстаюцца сэрвісам вэб-аналітыкі «Яндэкс.Метрыка», указваюцца дакладныя звесткі, у астатніх — ацэначныя.
Напрыклад, ад пачатку месяца самыя папулярныя сайты ў Расіі — Яндэкс, Укантакце і Ютуб. А вось сярод СМІ па дзённай аўдыторыі лідзіруюць РІА «Новості» і Лента.ру.
Ёсць і рэйтынг самых папулярных порнасайтаў.
Пакуль у спісе толькі расійскія сайты, але неўзабаве сэрвіс мае запрацаваць у Беларусі і Казахстане.
0
0
0
0
0
0