Сьцяг Падкарпацкай Русі |
Як паведамляе kommersant.ua 25 кастрычніка ў Мукачаве адбыўся II Еўрапейскі кангрэс падкарпацкіх русінаў, на якім быў падпісаны мемарандум аб узнаўленні русінскай дзяржаўнасці. Уступленне дакумента ў сілу было адкладзена да 1 снежня.
Да гэтага часу, на думку русінаў, украінскія ўлады павінны былі пачаць працэс прызнання аўтаномнай рэспублікі Падкарпацкая Русь. Не атрымаўшы адказу ад афіцыйнага Кіева, русіны сабраліся ў Мінску і абвясцілі пра стварэнне ўрада з 50 чалавек.
Удзельнікі мінскага сходу таксама звярнуліся да парламентаў Расіі і Беларусі з просьбай разгледзець пытанне аб праве русінаў на самавызначэнне.
Аднак, па словах старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязям з СНД палаты прадстаўнікоў Сяргея Маскевіча, такая заява да беларускіх парламентарыя яшчэ не прыходзіла. Таксама палітык назваў абуральным сам факт правядзення русінскіх слуханняў на тэрыторыі Беларусі.
Ганаровы грамадзянін Падкарпацкай Русі, ідал поп-арту Эндзі Ўорхал (Андрэй Варгола).
Нарадзіўся ў сям'і эмігрантаў-русінаў, што паходзілі з тэрыторыі сучаснай усходняй Славакіі.