Фота СК

Фота СК

СК у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што следча-аператыўная група працуе на месцы ДТЗ у Мінскім раёне, у выніку якога загінула чатыры чалавекі.

Як дадае Tut.by, здарэнне адбылося на трасе Мінск — Маладзечна пад Радашковічамі, у лабавую сутыкнуліся «Мазда» і «Фальксваген», у выніку якога другі аўтамабіль вылецеў у кювет.

У ДТЗ загінулі чатыры чалавекі — два пасажыры і кіроўца «Мазды», а таксама кіроўца «Фальксвагена». Шпіталізаваны некалькі чалавек — жанчына і сямігадовае дзіця з «Мазды», жанчына і паўтарагадовае дзіця з «Фальксвагена».

Па словах відавочцы ДТЗ Мікалая, «Мазда» ехала спакойна, а потым рэзка пайшла налева, пасля чаго і адбылося сутыкненне.

Работнікі МНС зрэзалі дах у «Мазды», каб дэблакаваць пацярпелых.

Дарога была перакрытая. У Следчым камітэце пацвердзілі гібель чатырох чалавек у ДТЗ у Мінскім раёне і ўдакладнілі колькасць пацярпелых — пяцёра дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0