82-гадовая жыхарка Рэчыцкага раёна 15 кастрычніка звярнулася ў РАУС з заявай: пакуль яна адсутнічала, невядомы разбіў шыбу, забраўся ўнутр і абакраў хату. Сярод скрадзенага — 245 рублёў і шэсць кіло мяса.

Затрымалі мясцовага беспрацоўнага 44-гадовага жыхара. Да вечара таго ж дня ў яго знайшлі адзін літр самагону, які, па словах мужчыны, застаўся ад шасці літраў, выкрадзеных у пенсіянеркі. Пасля ў доме жанчыны было знойдзена яшчэ некалькі літраў гэтага ж спіртнога.

Праводзіцца праверка і вырашаецца пытанне, ці прыцягваць пацярпелую да адміністрацыйнай адказнасці за выраб і незаконнае распаўсюджванне самагонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?