Расія і Кітай праслухоўваюць прыватныя тэлефонныя размовы Дональда Трампа, спадзеючыся атрымаць інфармацыю, з дапамогай якой можна было б уплываць на палітыку Вашынгтона, паведамілі амерыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах ЗША.

Фота: The Hill.

Фота: The Hill.

Памочнікі Трамп, як пішуць New York Times і Times, неаднаразова папярэджвалі яго, што кітайская і расійская разведкі рэгулярна падслухоўваюць яго размовы, калі ён размаўляе са сваімі сябрамі і даверанымі асобамі па неабароненых каналах мабільнай сувязі.

Аднак сам Трамп назваў гэта фэйкавымі навінамі. Ён пракаментаваў гэта ў сваім твітары:

«У New York Times новая фэйкавая гісторыя, што цяпер расейцы і кітайцы (я рады, што яны нарэшце дадалі Кітай) слухаюць усе мае размовы па мабільных тэлефонах. Толькі вось я рэдка карыстаюся мабільным тэлефонам і калі я гэта раблю — гэта ухваленыя ўрадам тэлефоны. Я люблю абароненыя лініі. Проста яшчэ больш выдуманых фэйкавых навінаў».

Прадстаўнік МЗС Кітая Хуа Чуньін таксама назвала ілжывай інфармацыю амерыканскіх журналістаў пра праслухоўванне тэлефонных размоў амерыканскага прэзідэнта.

Яна заўважыла, што такі артыкул NYT сведчыць аб тым, што выданне публікуе фэйкавыя навіны.

«Калі ёсць асцярогі з нагоды таго, што мабільныя тэлефоны Apple праслухоўваюцца, можна перайсці на тэлефоны Huawei», — сказала Хуа Чуньін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0