Маўляў, не можа таго быць, каб яны не выручылi яе. Адну меркавалася пусцiць на розныя там далiкатэсы да Новага года цi Калядаў, а другую — прадаць.

Таму i ўходжвала пенсiянерка з вёскi Аляксандраўка Буда‑Кашалёўскага раёна за iмi з вялiкiм стараннем. І не ведала, што на яе гадаванак ужо ў некага апетыт разгарэўся. I свiнкi ноччу знiклi з яе незамкнёнага хляўка. Нават сiгналу нiякага бабулi не падалi, не рохкнулi.

«Па‑свiнячы» паступiў невядомы i ў дачыненнi да жыхаркi вёскi Гардуны, што ў Добрушскiм раёне. I ў яе нехта ўкраў свiнню. А вось у Жлобiнскiм раёне кагосьцi пацягнула на вiтамiны, i ён апустошыў хлявок жыхаркi вёскi Прыбудак, у якiм знаходзiлася 13 пудоў капусты. У Мазырскiм раёне нейкi лiхадзей нацэлiўся не на сённяшнi дзень, а на перспектыву. Таму, вiдаць, перад самым пачаткам маразоў скраў у жыхара Козенак 150 саджанцаў яблынь.

Уладзімір Пернікаў, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0