Дзяржкамiтэт па маёмасьцi падрыхтаваў прапановы па ўнясеньнi зьмяненьняў i дапаўненьняў ва Указ № 667 («Аб адабраньні і прадастаўленьні зямельных участкаў»).

Цяпер грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэньнi жыльлёвых умоваў, змогуць набываць зямельныя надзелы для будаўнiцтва iндывiдуальных жылых дамоў на выбар: або ў пажыцьцёвае валоданьне з правам перадачы ў спадчыну, ва уласнасьць, або ў арэнду.
Выдзяленьне зямельных участкаў у пажыцьцёвае валоданьне з правам перадачы ў спадчыну прапануецца ажыцьцяўляць бясплатна. Улiчваючы той факт, што перадача ва уласнасьць i арэнду зямельных участкаў зьяўляецца платным правам, то зямлю ў гэтых выпадках прапануецца выдзяляць па кадастравым кошце. Для тых, хто не знаходзіцца ў чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоваў, захаваецца прынцып аўкцыённага продажу i перадачы зямельных надзелаў у арэнду.

У Мiнбудархiтэктуры таксама лічаць, што аўкцыённы продаж надзелаў стрымлівае працэс атрыманьня зямельных надзелаў пад iндывiдуальную забудову. Аднак тут прапануюць не абмяжоўвацца толькі тымі, хто стаіць у чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоваў, а пакінуць аўкцыёны толькi для вострадэфiцытных тэрыторыяў у сталiцы i абласных цэнтрах, дзе iснуе пэрспэктыва буйной забудовы. На iншых тэрыторыях прапануецца выдзяляць надзелы бясплатна або па кадастравым кошце ўсім катэгорыям грамадзянаў.

Тым часам, у адным з абласных аддзелаў Белгіпразему паведамілі, што арганізацыя рыхтуецца да працы па кадастравай ацэнцы зямельных надзелаў.

СП, паводле Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0