Здарэнне адбылося каля в. Крэчаўцы 16 кастрычніка ў 12.20. Камбайнер ў полі жаткай наехаў на кіроўцу бульдозера, які спаў у кукурузе, піша mlyn.by.
58-гадовы камбайнер мясцовага СГА працаваў у полі на камбайне на перапрацоўцы кукурузы ў сілас. 54-гадовы бульдазерыст, работнік іншага прадпрыемства, п'яны спаў у кукурузе. Камбайн наехаў на яго левай часткай жняяркі.
Раніцай гэтага ж дня кіраўнік прадпрыемства, на якім працуе бульдазерыст, адхіліў яго ад працы, бо той знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Наезд жаткай камбайна прыйшоўся на сцёгны і ягадзіцы пацярпелага. Ён шпіталізаваны.
0
0
0
0
0
0