У Мінску афіцыйныя крамы пакуль не прадаюць новыя гаджэты. Тэлефон не танны — у Мінску мадэль Iphone XS можна знайсці ў інтэрнэт-крамах ад 3000 беларускіх рублёў. Але ў Маскве продажы ўжо пачаліся. Не абышлося без кур’ёзаў.

За некалькі дзён да пачатку продажу пад афіцыйнай крамай вырасла чарга. Людзі нават прынялі строгія «запаветы»: адзначацца некалькі разоў на дзень, калі не змог — губляеш месца ў чарзе.

Прычым, як высветлілася, абсалютная большасць у чарзе былі не сапраўдныя кліенты, а «прадпрымальнікі».

Месцы ў чарзе выстаўляліся на продаж. За месцы ў першай дзясятцы за пару дзён да старту продажаў прасілі $4,5 тысячы, а непасрэдна перад продажам — больш за $30 тысяч. Гэта прытым што сам тэлефон каштуе каля $1500.

Але ахвотных пераплачваць такія грошы не знайшлося зусім. Першым тэлефон набыў мужчына, які стаяў у чарзе пад нумарам 247, паведаміў тэлеканал «Дождж». 246 чалавек перад ім спадзяваліся выгадна прадаць свае месцы — але не выйшла.

Гісторыя мужчыны, які быў у чарзе першым, увогуле трагікамічная. Валера, як ён прадставіўся, набыў месца больш чым за $2 тысячы. Планаваў яго перапрадаць — але так і не знайшоў каму.

У выніку Валера зайшоў у краму першым і выйшаў з яе з пустымі рукамі — грошай на новы айфон у яго не хапіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?