fifa.com
Асноўны час матча Харватыя — Данія скончыўся з лікам 1:1, хоць гульня была выключна адкрытай і дынамічнай.
Прычым два мячы былі забітыя ў першыя чатыры хвіліны. Спачатку вызначыўся Ёргенсэн, а праз тры хвіліны мяч у адказ забіў Манджукіч.
Потым Данія на 80 хвілін засушыла гульню, што перайшла ў дадатковы час.
На 115-й хвіліне ў вароты Даніі быў прызначаны пенальці, але Лука Модрыч не змог перайграць Каспера Шмейхеля.
У серыі пенальці быў двубой галкіпераў: Шмейхеля і Даніэла Субашыча. Харват адбіў тры ўдары, Шмейхель — два.
Харватыя згуляе ў 1/4 фіналу з Расіяй (матч пройдзе 7 ліпеня), якая сёння па пенальці выйграла ў Іспаніі.
У панядзелак: Бразілія — Мексіка і Бельгія — Японія.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!