Падазраванай у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і тэрактаў ва Украіне Надзеі Саўчанка пагражае да 15 гадоў зняволення або пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Пра гэта ў Шаўчэнкаўскім судзе заявіў пракурор Галоўнай вайсковай пракуратуры Аляксандр Баннік, паведамляе «Украінская праўда».

Хадайнічаючы аб абранні меры стрымання ў выглядзе арышту для Саўчанка, ён пералічыў артыкулы, здзяйсненне злачынстваў па якіх ёй інкрымінуюць, і адзначыў, што ў выпадку доказу віны Саўчанка пагражае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.

«Абставіны, якія даюць права абгрунтавана падазраваць Саўчанка ў здзяйсненні правапарушэнняў … пацвярджаюцца прыкладзенымі матэрыяламі. Гэта дае дастаткова падстаў падазраваць Саўчанка ў здзяйсненні злачынстваў, за якія прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў або пажыццёвага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без такой» - сказаў Баннік.

У сваю чаргу Саўчанка заявіла, што пачынае галадоўку.

«Я з сённяшняга дня зноў пачынаю галадоўку. Я гатовая зноў прайсці гэты шлях», - сказала яна. Дэпутат нагадала, што галадала і ў расійскай турме, у якой знаходзілася з 2014 па 2016 год.

Таксама Саўчанка падкрэсліла, што не збіраецца пакідаць тэрыторыю краіны. «Бо я — герой Украіны», — сказала яна.

ВІДЭАзапіс таго, як Надзея Саўчанка плануе мегатэракт — узарваць Раду і забіць Парашэнку. Яна прызнала, што гэта праўда 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0