Музей гісторыі Магілёва атрымаў каштоўны падарунак: старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Валерый Казакоў перадаў установе артэфакты, якія папярэдне датуюцца 11 стагоддзем. Пра гэта паведамляецца на старонцы ўстановы ў фэйсбуку.

Знойдзеныя артэфакты. Фота: facebook.com/ratusha.mogilev

Знойдзеныя артэфакты. Фота: facebook.com/ratusha.mogilev

Артэфакты былі знойдзеныя на прыватным участку ў цэнтры горада падчас гаспадарчых работ.

Па словах супрацоўнікаў музея, сярод артэфактаў вылучаецца медальён. На адным баку намаляваны герб «Трызубец». На другім, магчыма, знаходзіцца партрэт князя Уладзіміра, «хрысціцеля Русі», мужа полацкай князёўны Рагнеды.

Фото: facebook.com/ratusha.mogilev

Супрацоўнікі музея толькі пачалі вывучаць знаходкі, таму абяцаюць распавесці ўсе падрабязнасці пазней.

Герб «Трызубец»

Герб «Трызубец»

Магчыма, гэта выява князя Уладзіміра Святаславіча

Магчыма, гэта выява князя Уладзіміра Святаславіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?