Пра гэта сведчыць даследаванне расійскага Цэнтра этнапалітычных і рэгіянальных даследаванняў, праведзенае для Навукова-даследчага ўніверсітэта Вышэйшай школы эканомікі, піша Thinktanks.by.
Паводле даследавання, сярэдні заробак беларусаў, якія працуюць у Расіі — 41,1 тысяч расійскіх рублёў (каля 690 даляраў). На другім месцы ў рэйтынгу прыбыткаў працоўных мігрантаў - грамадзяне Грузіі і Азербайджана. Іх заробак складае 35,9 тысяч расійскіх рублёў або каля 600 даляраў. На трэцяй пазіцыі - грамадзяне Малдовы з прыбыткам 35,3 тыс рублёў або каля 595 даляраў.
Сярэдняя заработная плата працоўных мігрантаў у Расіі ў 2017 годзе (тыс. руб.)
Краіна паходжання | Прававы статус | Сярэдні заробак |
Азербайджан | Легальны | 35,9 |
| Нелегальны | 29, 9 |
Арменія | Легальны | 31,1 |
| Нелегальны | 28,1 |
Беларусь | Легальны | 41,1 |
| Нелегальны | - |
Грузія | Легальны | 35,9 |
| Нелегальны | 33,5 |
Казахстан | Легальны | 31 6 |
| Нелегальны | 27,3 |
Кіргізія | Легальны | 29,3 |
| Нелегальны | 27,2 |
Малдавія | Легальны | 35,3 |
| Нелегальны | 33,2 |
Таджыкістан | Легальны | 27,9 |
| Нелегальны | 25,1 |
Узбекістан | Легальны | 29, 0 |
| Нелегальны | 27, 2 |
Україна | Легальны | 30,8 |
| Нелегальны | 30, 2 |
Усе краіны | ўсе мігранты | 30,1 |
Крыніца: НДУ ВШЭ
Як адзначаецца ў даследаванні, вытрымкі з якога апублікаваў «Коммерсант», у Расіі нікуды не дзелася звычка прадпрымальнікаў да звышэксплуатацыі замежных работнікаў. Стаўленне іх сярэдняй зарплаты да сярэдняй зарплаты грамадзян Расіі ад 2011 года, праўда, вырасла даволі прыкметна - з 72,8% да 84% (у 2011 годзе мігранты атрымлівалі ў сярэднім 17,7 тыс расійскіх рублёў, расейцы - 24,3 тыс., у 2017-м - 30,1 тыс. і 35,8 тыс. руб. адпаведна), - але нагрузка засталася непараўнальна вышэйшай.
Паводле апытанняў, сярэдняя працягласць працоўнага тыдня ў замежных работнікаў складае цяпер 59 гадзін (у 2011 годзе - 59,6) супраць 39,6 у грамадзян Расіі (у 2011-м - 39,9).
Наймальнікамі замежнікаў часцей за ўсё з'яўляюцца малыя і сярэднія прадпрыемствы (у 2017 годзе 40,3% рэспандэнтаў былі занятыя на прадпрыемствах з колькасцю работнікаў да 10 чалавек, яшчэ 35,7% - на прадпрыемствах з колькасцю занятых ад 10 да 49). Праца, якую мігрантам давяраюць, застаецца некваліфікаванай, незалежна ад іх рэальных навыкаў: 60% паказваюць, што ў сябе на радзіме працавалі па больш высокай кваліфікацыі, і амаль дзве траціны ўсіх мігрантаў працуюць у Расіі некваліфікаванымі рабочымі або ў гандлі.