Двое хлопцаў, якім падабалася адна і тая ж дзяўчына, вырашылі высветліць адносіны. Бойка перарасла ў крымінальны артыкул.

 «Пацярпелы і падазраваны вучыліся ў адной навучальнай установе, на адным курсе, але ў розных групах, — распавяла парталу «Ранак» старшы следчы, маёр юстыцыі Марыя Саўчанка. — Хлопцы характарызуюцца станоўча, спартсмены, без шкодных звычак, да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці не прыцягваліся».

18-гадовыя хлопцы падтрымлівалі прыяцельскія адносіны, але не сябравалі. Абодва сталі праяўляць сімпатыю да адной і той жа дзяўчыны.

«Дзяўчына аддала перавагу аднаму з маладых людзей, другому гэта не спадабалася, і ён вырашыў усё-ткі дамагчыся яе своеасаблівым спосабам. Хлопцы сустрэліся 11 мая пагаварыць і высветліць адносіны канчаткова. Паміж імі пачаўся канфлікт, які перайшоў у бойку. Вынікам стала зламаная сківіца. Пацярпелы звярнуўся з заявай у міліцыю», - распавядае следчы.

 У дачыненні да хлопца, які зламаў сківіцу «канкурэнту», распачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.

Санкцыі прад'яўленай крымінальнага артыкула прадугледжваюць пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?