Лідар кіруючай фракцыі Еўрапарламента Жозэф Доль занепакоены жорсткімі арыштамі ў Беларусі апазіцыйных палітыкаў і патрабуе неадкладнага іх вызвалення. Пра гэта палітык напісаў 11 сакавіка ў сваім твітары, паведамляе tut.by.

Жозэф Доль. Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Жозэф Доль. Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

«Беларусь павінна выконваць міжнародныя законы, паважаць асноўныя правы чалавека: свабоду слова і сходаў, тэрмінова вызваліць правацэнтрысцкіх лідараў», — напісаў ён.

Нагадаем, у Маладзечне прайшлі суды над затрыманымі пасля «Маршу недармаедаў», які адбыўся 10 сакавіка ў горадзе, актывістамі апазіцыі. Лідар руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, лідар АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі арыштаваныя на 15 сутак па абвінавачванні ў арганізацыі маршу «Я не дармаед». Вольга Кавалькова атрымала 7 сутак адміністрацыйнага арышту, Алесь Абрамовіч і актывіст АГП Дзяніс Красачка аштрафаваныя на 50 базавых велічыняў кожны.

Жозэф Доль, лідар адной з найбуйнейшых партый Еўропы, напярэдадні парламенцкіх выбараў у 2016 годзе прыязджаў у Беларусь, дзе сустракаўся з прадстаўніком Адміністрацыі прэзідэнта, намеснік кіраўніка МЗС, лідарамі апазыцыі, актывістамі грамадзянскай супольнасці і наведаў пікет правацэнтрысцкай кааліцыі.

Еўрапейская народная партыя — правацэнтрысцкая агульнаеўрапейская палітычная партыя, якая прадстаўленая ва ўсіх палітычных інстытутах ЕС. Партыя існуе больш за 40 гадоў і складаецца з хрысціянска-дэмакратычных і кансерватыўных партый краін Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0