Шасцёра вучняў мінскага ліцэя атрымалі траўмы раніцай 23 студзеня, катаючыся з горкі ў парку «Сонечная даліна» ў Курасоўшчыне. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце.
«Вучні сталічнага ліцэя №5 транспартнага будаўніцтва пайшлі на ўроку фізкультуры разам з выкладчыкам у парк Кастрычніцкага раёна Мінска «Сонечная даліна». Выкладчык дазволіў хлопцам пракаціцца на старым матрацы з горкі. Вынік — некалькі чалавек траўмаваныя, адзін страціў прытомнасць», — паведамілі ўчора чытачы TUT.BY.
— Учора раніцай група навучэнцаў ліцэя была на занятках па фізкультуры. Заняткі праходзілі каля парку «Сонечная даліна», — пацвердзіў прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч. - Шасцёра навучэнцаў узялі мат, які выкарыстоўваецца на горках як адбойнік — для прадухілення траўмаў. Хлопцы падняліся на горку і на гэтым маце з'ехалі ўніз. Падчас катання першакурснікі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
У аднаго з пацярпелых пералом шчыкалаткі, у асноўным жа хлопцы атрымалі ўдары. Некаторыя ліцэісты дагэтуль застаюцца ў бальніцы.
Нягледзячы на тое, што здарэнне адбылося раніцай, да дактароў навучэнцы звярнуліся толькі ўвечары.
Санкцыі па артыкуле «нядбайнасць» прадугледжваюць да пяці гадоў пазбаўлення волі.