president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка не плануе браць удзел у самітах Еўразійскай эканамічнай рады (ЕАЭС) і Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ) у панядзелак, 26 снежня, у Санкт-Пецярбургу.
Пра гэта РБК распавялі тры чалавекі, знаёмыя з арганізацыяй самітаў.
У прэс-службе прэзідэнта Беларусі ў нядзелю на званкі не адказвалі. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на запыт РБК таксама не адказаў.
На мінулым тыдні Пяскоў паведаміў, што абодва саміты будуць нефармальнымі і пераднавагоднімі.
0
0
0
0
0
0