У зборнік, які прысьвечаны «справе філяматаў», увайшлі нарыс вядомага польскага гісторыка Іяхіма Лялевеля «Навасільцаў у Вільні», і ўспаміны (яны друкуюцца ўпершыню) прафэсара Івана Лабойкі — сучасьнікаў самай «гучнай» «палітычнай справы», арганізаванай на былых землях Рэчы Паспалітай ў першай траціне ХІХ ст.
У дадатку прыводзяцца лісты Лабойкі да Лялевеля.
Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 6 чэрвеня (пятніца) ў Доме Ваньковічаў (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а).
Пачатак а 16‑й. Уваход вольны.
0
0
0
0
0
0