Нападнік (1993 года нараджэння) 10 лютага ў 23.00 пашкодзіў элементы помніка «Слава абаронцам Айчыны» на вуліцы Перамогі ў Ваўкавыску. Драўлянай бітай і, як мяркуецца, пнеўматычным пісталетам ён пашкодзіў два асвятляльныя плафоны і пражэктар. Шкода перавысіла Br1 млн.

Падазраваны быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па гарачых слядах з дапамогай службовага сабакі. Падчас затрымання ў яго знайшлі біту, кулі і балоны для пнеўматычнага пісталета. У дачыненні да правапарушальніка заведзена крымінальная справа па арт.339 (хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?