Турэцкія вайскоўцы, адпраўленыя ў пачатку снежня ў ваколіцы Масула, застануцца ў Іраку. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на прадстаўніка ўрада Турцыі.
AFP
Ён растлумачыў, што прысутнасць турэцкіх вайскоўцаў у рэгіёне абумоўлена ў тым ліку і дамоўленасцямі з урадам іракскага Курдыстана.
У пачатку снежня Турцыя адправіла ў ваколіцы Масула, падкантрольнага «Ісламскай дзяржаве» каля 150 (па іншых дадзеных, да 300) вайскоўцаў і 20 танкаў. Яны павінны заняцца навучаннем курдскіх ваенных, што ваююцы супраць ІД.
Ірак разглядае дзеянні Турцыі як парушэнне свайго суверэнітэту. У нядзелю Багдад даў Анкары 48 гадзін на вывад вайскоўцаў.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0