У канцы верасьня прытупала і да нас цывілізацыя ў выглядзе рухомай — мабільнай — тэлефоннай сувязі. У Кабульшчыне і Ракшыне ўвялі ў эксплюатацыю рэлейныя вежы, і цяперака сувязь устойлівая і добрая.

Гэта выклікала попыт на тэлефончыкі, і цяпер Дуброва на першым месцы па раёне ў выдатках на рухомыя тэлефонныя паслугі. Амаль усе смаркачы ў сяле носяцца з апаратамі, зь якіх вішчыць нялюдзкая какафонія, якая чамусьці завецца поп‑музыкай: скуль ідзе, такая і музыка.

А яшчэ да Дубровы правялі оптавалаконныя кабэлі і, кажуць, налета будуць рэканструяваць тэлефонную сыстэму Дубровы (плата за новы тэлефон невялікая — 60 тысяч рублёў). Тады карыстальнікаў інтэрнэту шматкроць паболее, і ніхто не захоча вучыцца і чытаць кніжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?