26 лютага ў раёне пункта пропуску «Мутвіца» пінскімі памежнікамі й супрацоўнікамі органаў унутраных спраў за наўмыснае парушэньне дзяржаўнай мяжы былі затрыманыя два грамадзяніны Ўкраіны.

Затрыманыя, у якіх знайшлі рулеткі й бэнзапілу, патлумачылі, што парушылі памежнае заканадаўства з мэтай нарыхтоўкі драўніны ў беларускіх лясах, — паведамляе прэсавы цэнтар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0