У Менску, каля ўніверсаму «Валгаград» адбылася сустрэча жыхароў мікрараёну зь лідэрам незарэгістраванага руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам. Размова палітыка зь людзьмі доўжылася паўтары гадзіны.

Людзі цікавіліся ростам цэнаў, скасаваньнем ільготаў, пабудовай АЭС, пыталіся пра нізкія пэнсіі, лядовыя палацы, платную адукацыю і іншае.

Аляксандр Мілінкевіч мусіў стаць на прыступкі гандлёвага цэнтру і адказваць на пытаньні гучна, каб яго маглі ўбачыць і пачуць усе ахвотныя.

Паводле Milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0