Польскі бок гатовы аказаць навуковую падтрымку ў аднаўленні былога радавога фальварка вядомага мастака Напалеона Орды ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Адпаведная дамоўленасць дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з намеснікам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Томашам Мэртам.
Бакі абмеркавалі таксама перспектывы аднаўлення работы Беларуска‑польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка‑культурнай спадчыны, супрацоўніцтва ў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка Радзівілаў, а таксама святкаванне ў Беларусі і Польшчы 210‑годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні сумеснай дзейнасці па ўнясенню Аўгустоўскага канала ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Акрамя таго, на сустрэчы закраналася пытанне аб узвядзенні ў Варшаве помніка класікам беларускай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу.