Пасьпяхова завяршылася акцыя "Беларускую кнігу - дзецям!"
28 сьнежня гарадзенскія маладафронтаўцы падаравалі сабраныя кнігі сіротам Дзіцячага дому.
Усяго было сабрана каля 300 кніг, частку зь іх гарадзенцы перададуць у Наваградзкі Дзіцячы дом.
- Дзеці былі вельмі задаволеныя, у іх вачах чыталася радасьць!
Прыемна адзначыць, што найбольшым попытам карысталася Дзіцячая Біблія.
У наступным годзе абавязкова набудзем пабольш гэтых кніжак, - распавядае ўдзельніца акцыі Ганна.
Моладзевыя актывісты выказваюць глыбокую ўдзячнасьць усім, хто ўзяў удзел у зборы кніжак!
Маладафронтаўцы не спыняюцца на дасягнутым і працягваюць збор кніжак для дзяцей!!! Усе ахвотныя могуць ахвяраваць беларускія кнігі, зьвязаўшыся з намі праз e-mali: [email protected]
Сабраныя кнігі будуць перададзеныя ў Дзіцячы дом у наступным годзе.