19 жніўня, згодна з Планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі на 2013/2014 навучальны год, пачаліся тактычныя вучэнні з авіяцыйнымі вайсковымі часцямі.

Яны праводзяцца пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальніка авіяцыі палкоўніка Ігара Аляксейчыка.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, падчас вучэнняў адпрацаваны практычныя дзеянні падраздзяленняў авіячасцей па перабазаванні на аператыўныя аэрадромы, дзеянні авіяцыі на значным аддаленні ад асноўных аэрадромаў.

Адначасова з пытаннямі баявога прымянення авіяцыі будзе адпрацаваны комплекс задач зенітнымі ракетнымі войскамі па прыкрыцці важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў.

Нагадаем, паралельна праводзяцца вучэнні з зенітнымі ракетнымі часцямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?