8 ліпеня супрацоўнікі СБУ затрымалі пяцярых членаў дыверсійнай групы, мясцовых жыхароў, якія планавалі падарваць чыгуначныя шляхі ў Гуляйпольскім раёне Запарожскай вобласці.

Як паведамляе прэс-цэнтр СБ, у зламыснікаў канфіскавана 100 кг выбуховага рэчыва — трацілу, тэрарыстычная прылады, карты мясцовасці, з пазначэннем чыгуначных мастоў, якія дыверсанты рыхтаваліся разбурыць.

СБУ ўстанавіла, што дыверсанты прайшлі спецпадрыхтоўку па падрыўной справе ў лагеры ў Растоўскай вобласці РФ.

Затрыманыя ўдзельнікі дыверсійнай групы датычныя да здзяйснення 24 чэрвеня выбуху на чыгуначным перагоне «Малая Токмака — Арэхаўскае» Запарожскай дырэкцыі Прыдняпроўскай чыгункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?