6 снежня ў Светлагорску
Як паведамілі ў Светлагорскім аддзеле Следчага камітэта,
немаўля выжыла цудам: выпадкова шакуючае здарэнне заўважыла жанчына, жыхарка райцэнтра.Увечары яна ўбачыла ў акно, што на сцежцы спынілася маладая жанчына з каляскай, дастала адтуль калыску, кінула ў снег і закапала.
Жанчына выбегла на вуліцу, раскапала снег, выявіла там калыску з дзіцем, забрала хлопчыка дадому і патэлефанавала ў міліцыю.На наступны дзень падазраваная была затрыманая. Распачата справа па артыкуле 159 Крымінальнага кодэкса (пакіданне ў небяспецы).
Зараз дзіця знаходзіцца ў дзіцячай больніцы, яно не пацярпела,бо неабыякавая сведка здарэння адрэагавала аператыўна, чым выратавала жыццё хлопчыку.
Падазраваная летам 2012 была судзімая па двух артыкулах — 147 КК (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) і 157 КК (наўмыснае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння ВІЧ).Па рашэнні суда яна атрымала чатыры гады абмежавання волі і штраф у памеры 30 базавых велічынь. Цяжкія цялесныя пашкоджанні маладая жанчына нанесла свайму сужыцелю. Пражывала яна з маці, з сужыцелем афіцыйна адносіны не былі зарэгістраваныя.
Падазраваная не адмаўляе, што закапала дзіця ў снег.
Здзяйсненне злачынства тлумачыць «пасляродавой дэпрэсіяй» і кажа, што не разумела, што рабіла.Вядзецца следства.
0
0
0
0
0
0